Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:42 ]  Пакістан не прыняў пастановы пра выдачу ЗША іслямскага экстрэміста Шэйха Амара


ІСЛЯМАБАД. Пакістан пакуль што не прыняў пастановы пра выдачу Злучаным Штатам іслямскага экстрэміста Ахмэда Амара Саіда – галоўнага абвінавачанага ў выкраданьні і забойстве журналіста Дэаніэла Пэрла. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Пакістану заявіў, што пастанова пра тое, дзе будзе праходзіць суд над Амарам Саідам будзе прынятая пасьля заканчэньня сьледства. Улады ЗША выставілі Амару Саіду, больш вядомаму як “Шэйх Амар” афіцыйнае абвінавачаньне і дамагаюцца, каб працэс над ім праходзіў у ЗША.
XS
SM
MD
LG