Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:24 ]  Ізраіль працягвае вывад свайго войска з палестынскіх тэрыторыяў


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль працягвае вывад свайго войска з палестынскіх тэрыторыяў. На гэты час аддзелы цалкам пакінулі месты Рамалах, Калькілія і Тулькарм, а таксама лягер уцекачоў Аль Бурэйдж, аднак усе гэтыя населеныя пункты застаюцца ў аблозе. Міністар абароны Ізраілю Бэньямін Бэн Іліязэр сказаў, што Ізраіль ускладае вялікія спадзяваньні на посьпех міратворчай місыі высланьніка Злучаных Штатаў Энтані Зіні і гатовы цалкам адвесці войска з палестынскіх тэрыторыяў. Вывад ізраільскага войска пачаўся пасьля ўчорашніх перамоваў паміж Зіні і прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам. Прадстаўнік Дзяржаўнага Дэпартаманту Рычард Боўчар сказаў, што вывад войска створыць лепшыя ўмовы для Зіні, каб дамагчыся гарантаванага замірэньня. Сёньня высланьнік ЗША сустракаецца з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам.
XS
SM
MD
LG