Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:49 ]  ЗША віталі пацьверджаньне прысуду ў справе Локербі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты віталі пастанову шатляндзкага апэляцыйнага суду аб пацьверджаньні прысуду лібійскаму агенту ў справе выбуху самалёта над мясцовасьцю Локербі, дзе ў 1988 годзе загінула 270 чалавек. Разам з тым прэсавы сакратар Белага Дому Ары Флейшэр зазначыў, што гэты прысуд не прывядзе да адмены амэрыканскіх санкцыяў супраць Лібіі. У адпаведнасьці з рэзалюцыямі ААН гэта можа быць зроблена толькі тады, калі Лібія возьме на сябе адказнасьць за катастрофу і выплаціць кампэнсацыю сем’ям ахвяраў.
XS
SM
MD
LG