Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:41 ]  Сярод забітых ваяўнікоў ёсьць замежнікі


АВІЯБАЗА БАГРАМ (АФГАНІСТАН). Прадстаўнікі антытэрарыстычнай кааліцыі паведамляюць, што сярод ваяўнікоў «Аль-Каіды» і «Талібану», забітых падчас апэрацыі на ўсходзе Афганістану, ёсьць грамадзяне замежных краінаў. Афганскія ўдзельнікі кааліцыі цьвердзяць, што знайшлі целы эгіпцянаў, суданцаў, інданэзійцаў ды іншых замежнікаў сярод дваццаці забітых ваяўнікоў, знойдзеных сёньня ў пячорах. Камандзер амэрыканскіх наземных сілаў генэрал Фрэнк Хагенбэк заявіў, што сярод сотняў забітых падчас 12-дзённай апэрацыі ёсьць таксама чачэнцы, узбэкі і грамадзяне Кітаю.
XS
SM
MD
LG