Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:36 ]  Нямеччына не падтрымвае пашырэньне зоны бясьпекі ў Афганістане


БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр заявіў сёньня, што Нямеччына скептычна ставіцца да пашырэньня па-за Кабул зоны дзеяньня Міжнародных сіл падтрымкі бясьпекі ў Афганістане. Пасьля сустрэчы ў Бэрліне зь лідэрам часовага афганскага ўраду Хамідам Карзаем Шрэдэр сказаў, што нямецкія вайскоўцы маюць пэўныя абмежаваньні, бо яны задзейнічаныя таксама і ў іншых крызысных рэгіёнах сьвету. Ён выказаў намер абмеркаваць з прадстаўнікамі ААН пытаньне аб працягу мандату міратворцаў, які сканчаецца ў чэрвені.
XS
SM
MD
LG