Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:27 ]  У Кыргызстане разгорнуцца заходнія вайскоўцы


БІШКЕК. Ніжняя палата кыргыскага парлямэнту ўхваліла сёньня пастанову аб далейшым разгортваньні ў Кыргызстане войскаў заходніх краінаў. Паводле пастановы, у краіне будуць разгорнутыя вайсковыя аддзелы з Аўстраліі, Канады, Даніі, Францыі, Італіі, Гішпаніі і Турцыі тэрмінам на год. Гэты тэрмін пазьней можа быць працягнуты. На гэты момант на лётнішчы Манас разьмешчана 1400 вайскоўцаў міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі. Бальшыня зь іх – амэрыканцы.
XS
SM
MD
LG