Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:25 ]  Віцэ-прэзыдэнт ЗША наведаў Емэн


САНА (ЕМЭН). Віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дык Чэйні працягнуў сёньня свой візыт на Блізкі Ўсход, наведаўшы Емэн. У сталіцы Емэну Сане Чэйні сустрэўся з прэзыдэнтам краіны Алі Абдулом Салехам. Абодва бакі пагадзіліся, што барацьба з тэрарызмам мае першараднае значэньне і мусіць працягвацца. Выступаючы ўчора ў Эгіпце, Чэйні сказаў, што Злучаныя Штаты разам зь Емэнам працуюць над тым, каб не дазволіць сілам «Аль-Каіды» перагрупавацца ўнутры гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG