Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:09 ]  У чачэнскай сталіцы адбылася дэманстрацыя пратэсту


(Масква)Каля трохсот чалавек пратэставалі сёньня перад сядзібай прамаскоўскага ўраду Чачні супраць забойстваў некалькіх чалавек ў часе нядаўніх зачыстак. Паводле дэманстрантаў, на мінулым тыдні расейскія вайскоўцы забілі ў Старых Атагах прынамсі 4 чалавекі. Кіраўнік прамаскоўскага ўраду Чачні Ільясаў абяцаў правядзеньне сьледзтва ў гэтай справе. Паводле прадстаўніка ФСБ, расейскія сілы ліквідавалі ў Старых Атагах групу партызанаў, якія захапілі закладнікаў
XS
SM
MD
LG