Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:58 ]  Ізраільскія вайскоўцы выказалі шкадаваньне з прычыны гібелі італьянскага журналіста


(Рамала)Прадстаўнікі ізраільскага войска выказалі шкадаваньне з прычыны сёньняшняга забойства італьянскага фотарэпартэра Рафаэле Чырыэла. Ягоны сябра паведаміў, што Чырыэла атрымаў 6 куляў, калі ізраільскі танк адкрыў па ім агонь з аўтаматычнай зброі. Сёньня, у горадзе Рамала быў паранены ў нагу французкі фатограф, а таксама карэспандэнт эгіпецкага тэлебачаньня Тарэк Абдэль Джабэр. Выказваючы шкадаваньне з прычыны першай за апошнія 17 месяцаў гібелі журналіста, прадстаўнік ізраільскага войска палкоўнік Олівер Рафковіч перасьцярог журналістаў, што з прычыны страляніны, горад Рамала для іх закрыты.
XS
SM
MD
LG