Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:10 ]  Кофі Анан абвінаваціў ізраільцаў і палестынцаў у эскаляцыі гвалту


(Рамала) Сорак чалавек загінулі цягам сёньняшняга дня, які стаў самым крывавым за апошнія 17 месяцаў канфлікту паміж Ізраільцамі і палестынцамі. Былі забітыя 31 палестынец, сем ізраільцаў і двое невядомых асобаў. Эскаляцыя гвалту працгявалася пасьля таго, як ізраільскія вайскоўцы забілі мінулае начы 18 палестынцаў. Ізраільскіх танкі зноў увайшлі ў палестынскае места Рамала, пры гэтым палестынцы аказвалі жорсткі супраціў. Наземныя ізраільскія рэйды падтрымваліся авіяцыйнымі ўдарамі. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан абвінаваціў абодва бакі ў эскаляцыі гвалту, у выніку якога цягам апошніх 10 дзён загінулі 180 палестынцаў і 50 ізраільцаў
XS
SM
MD
LG