Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:41 ]  Камісар ААН зноў абвінаваціла Расею ў злачынствах у Чачні


Жэнева)Старшыня камісіі ААН у правах чалавека Мэры Робінсан абвінаваціла Расеі ў зрыве міжнародных намаганьняў дзеля арганізацыі незалежнага рассьледваньня абвінавачаньняў у забойствах і катаваньняў з боку расейскіх вайскоўцаў у Чачні. Робінсан спаслалася на актывістаў правабарончых групаў, улучна з “Хьюмэн райтс уотч”, “Амністы інтэрнэшнл” і расейскі Мэмарыял, якія прадставілі дакумэнтальныя сьведчаньні злачынстваў з боку федэральных сілаў. Яна таксам заклікала чачэнскіх паўстанцаў спыніць атакі на мірных жыхароў і выкраданьні людзей.
XS
SM
MD
LG