Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:36 ]  Суд над расейскім палкоўнікам Буданавым зноў адкладзены


(Растоў-на- Доне) Сёньня, пасьля васьмі месяцаў перапынку мусіў аднавіцца суд над палкоўнікам расейскага войска Буданавым, абвінавачаным у забойстве 18-гадовай чачэнскай дзяўчыны. Аднак, судзьдзя перанес паседжаньне на наступны месяц, паколькі на судзе не зьявіліся бацькі ахвяры. Паводле пракурора, абодва яны не змаглі прыехаць у суд з-за кепскага здароўя. Палкоўнік Юры Буданаў – першы расейскі афіцэр, якога судзяць за злачынства супраць мірнага насельніцтва падчас апошняй вайны ў Чачні. Буданаў адпрэчвае, што ён згвалтаваў дзяўчыну, але сьцвярджае, што падазраваў, быццам дзяўчына была чачэнскім снайперам, і што ён забіў яе падчас допыту ў сакавіку 2000 году.
XS
SM
MD
LG