Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:07 ]  Лідар часовай адміністрацыі Афганістану сустрэўся з расейскім прэзыдэнтам


МАСКВА. Сёньня ў Маскве лідар часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай сустрэўся з расейскім прэзыдэнтам Владзімірам Пуціным, які сказаў, што ў расейска-афганскіх адносінах былі розныя часы, але цяпер трэба будаваць узаемадачыненьні ў імя дабрабыту абодвух народаў і Расея хоча бачыць Афганістан незалежнай, багатай і сяброўскай краінай. У сваю чаргу Карзай адзначыў “вялікую ролю” Расеі ва ўсталяваньні новай адміністрацыі Афганістану пасьля выгнаньня талібаў. Сёньня ж Хамід Карзай і міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў падпісалі пакет пагадненьняў пра аднаўленьне афганскай эканомікі.
XS
SM
MD
LG