Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:08 ]  У Арменіі распачатая крымінальная справа супраць сьледчых


(Ерэван) Генеральная пракуратура Арменіі распачала крымінальную справу ў в адносінах сьледчых, якія займаліся справай нападу на армянскі парлямэнт у 1999-м годзе. Ім прад’яўленае абвінавачаньне ва ўжываньні катаваньняў і гвалту супраць падазраваных. Справа была ўзбуджаная пасьля заяваў былых падазраваных і адпаведнага дакладу парлямэнцкай камісіі. Падобную заяву зрабіла і Міжнародная амністыя. Судовы працэс супраць шасьці абвінавачаных цягнуўся больш як год. Падчас нападу на парлямэнт загінулі прэмьер-міністар Арменіі, сьпікер парлямэнту і яшчэ шэсьць асобаў. Нападнікі захапілі дэпутатаў у закладнікі і выпусьцілі іх у абмен на магчымасьць выступіць па тэлебачаньні.
XS
SM
MD
LG