Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:55 ]  Пагроза ядзернага ўдару супраць ЗША цяпер большая чым калі-небудзь раней


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Цэнтральнай Выведнай Управы ЗША Робэрт Ўолпал заявіў, што Злучаныя Штаты стаяць цяпер перад большай пагрозай ракетнага нападу, чым калі-небудзь раней, нават за гады Халоднай вайны. Выступаючы на слуханьнях у Сэнце ЗША Ўолпал паведаміў, што цяпер значна больш краінаў маюць балістычныя ракеты, здольныя данесьці ядзерныя, біялягічныя або хімічныя боегалоўкі да тэрыторыі Злучаных Штатаў ці вайсковых базаў ЗША ў іншых краінах сьвету. Аднак, паводле Ўолпала, значна большую пагрозу цяпер уяўляюць тэрарысты, якія могуць даставіць зброю масавага зьнішчэньня на звычайных грузавіках – што значна больш танна і надзейна.
XS
SM
MD
LG