Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:53 ]  Афіцыйны Кабул абвяргае інфармацыю пра рэпрэсіі супраць пуштунаў


КАБУЛ. Паводле прадстаўніка часовыага ўраду Афганістану Юсуфа Нурыстані, міжнародныя сродкі масавай інфармацыі перабольшваюць паведамленьні пра рэпрэсыі супраць этнічных пуштунаў на поўначы краіны. Нурыстані адзначыў, што урад Хаміда Карзая сур’ёзна ставіцца да паведамленьняў пра рэпрэсыі, але сьледства паказвае, што найчасьцей гэта, як ён сказаў, “нязначныя інцыдэнты”. Паводле ведамства ААН у правох чалавека, тысячы пуштунаў пакінулі паўночныя раёны краіны у спробе ўратавацца ад забойстваў, гвалту й рабунку з боку іншых этнічных групаў.
XS
SM
MD
LG