Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:41 ]  Эўразьвяз выступае за канструктыўны дыялёг з Іранам


ВЕНА. Высокі прадстаўнік Эўрапэйскага Зьвязу Гаўер Саляна заявіў пра неабходнасьць пачаць канструктыўны дыялёг з Іранам. У часе прэсавай канфэрэнцыі ў Вене Саляна паведаміў, што Эўразьвяз не прыймае ізаляцыю Ірану і лічыць, што падтрымка, якую Эўразьвяз дае іранскаму ўраду, можа палпшыць сытуацыю з правамі чалавека ў краіне. Заўтра Саляна сустрэнецца з прэзыдэнтам Ірану Мухамэдам Хатамі, які цяпер афіцыйна візытуе ў Аўстрыі. Аўстрыйскія праваабаронцы і іранскія эмігранты правялі ў Вене акцыі пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека і ціску на апазыцыю ў Іране.
XS
SM
MD
LG