Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:37 ]  Ваенная апэрацыя «Анаконда» ў правінцыі Пактыя на ўсходзе Афганістану працягваецца


БАГРАМ (АФГАНІСТАН). Вайсковае кіраўніцтва ЗША ў Афганістане паведамляе, што ваенная апэрацыя «Анаконда» ў правінцыі Пактыя на ўсходзе Афганістану яшчэ не закончылася. Афганскія ўдзельнікі кааліцыі працягваюць замяняць на лініі фронту амэрыканскіх вайскоўцаў. Прадстаўнік кіраўніцтва маёр Браен Гілфэрты паведаміў сёньня, што афганскія саюзьнікі выбілі ваяўнікоў «Аль-Кайды» і «Талібану» са стратэгічна важных аб’ектаў. Гілфэрты абвергнуў паведамленьні пра згортваньне апэрацыі.
XS
SM
MD
LG