Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:45 ]  Сёньня віцэ-прэзыдэнт ЗША Чэйні сустрэнецца з каралём Ярданіі Абдулом


ЛЁНДАН. Сёньня віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дзік Чэйні сустрэнецца з каралём Ярданіі Абдулом, каб абмеркаваць блізкаўсходнюю сытуацыю і магчымыя антыірацкія захады з боку ЗША. Учора Чэйні правёў сустрэчу з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Боні Блэрам, які заявіў, што Ірак становіць сур’ёзную пагрозу ўсясьветнай стабільнасьці. У часе 10-дзённай паездкі па Блізкім Усходзе Чэйні высьвятляе рэакцыю краінаў рэгіёну на ціск Злучаных Штатаў супраць Іраку, які ЗША абвінавачваюць у стварэньні зброі масавага зьнішчэньня. У часе паездкі Чэйні ня будзе рабіць заяваў адносна магчымых антыірацкіх ваенных дзеяньняў ЗША. Сёньня ж прэзыдэнт Іраку Садам Гусэйн сказаў, што пагрозы Злучаных Штатаў “безмсэнсоўныя” і ня здольныя запалохаць Ірак.
XS
SM
MD
LG