Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:43 ]  Адбылася сустрэча кіраўніка часовай адміністрацыі Афганістану зь міністрам замежных справаў Расеі


МАСКВА. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай і міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў падпісалі пакет пагадненьняў пра аднаўленьне афганскай эканомікі, у прыватнасьці, пра будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры і энэргэтыкі Афганістану, засваеньне нафтавых і газавых радовішчаў, пастаўкі тэхнікі і прамысловага абсталяваньня. Сёньня ж Карзай сустракаецца з Владзімірам Пуціным. У парадку сустрэчы – пытаньні расейскай дапамогі ў аднаўленьні Афганістану, барацьба з тэрарызмам і сумесныя захады ў барацьбе з кантрабандай наркотыкаў.
XS
SM
MD
LG