Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:22 ]  На Блізкі Ўсход накіроўваецца амэрыканскі пасланец


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў паведаміў, што ў сярэдзіне гэтага тыдня амэрыканскі пасланец Энтані Зыні накіруецца на Блізкі Ўсход, каб прымусіць Ізраіль і палестынцаў спыніць гвалтоўныя дзеяньні і прыняць амэрыканскіх мірных пасярэднікаў. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар паведаміў, што Злучаныя Штаты хочуць, каб ізраільскі прэм’ер Арыель Шарон дазволіў палестынскаму лідэру Арафату выехаць на саміт кіраўнікоў арабскіх краінаў у Лібан.
XS
SM
MD
LG