Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Буш сустрэнецца з Пуціным у канцы траўня ў Маскве


МАСКВА. Сёньня крамлёўская адміністрацыя абвясьціла, што прэзыдэнты Расеі і Злучаных Штатаў Уладзімір Пуцін і Джордж Буш ад 23 да 26 траўня правядуць сустрэчу ў Маскве. Чакаецца, што абодва лідэры падпішуць пагадненьне аб скарачэньні ядзернай зброі. Тым часам у дачыненьнях паміж ЗША і Расеяй узьнікла новае напружаньне. Пасьля публікацыі ў ЗША дакумэнту пра апісаньне тэарэтычных плянаў ужыцьця ядзернай зброі міністар замежных справаў Расеі заявіў, што спадзяецца атрымаць ад ЗША пацьверджаньне, што ядзерная зброя ня будзе ўжытая супраць Расеі або іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG