Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:10 ]  Югаславія і надалей будзе супрацоўнічаць зь Міжнародным трыбуналам у Гаазе


ВАРШАВА. Сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве міністар замежных справаў Югаславіі Горан Сьвіланавіч заявіў, што кіраўніцтва краіны і надалей будзе супрацоўнічаць з Міжнародным трыбуналам ААН у Гаазе. Сьвіланавіч спадзяецца, што югаслаўскі ўрад неўзабаве прыме закон, які палягчае выдачу ваенных злачынцаў у рукі правасудзьдзя. Міністар сказаў, што ён спадзяецца на даўжэйшую прысутнасьць Эўразьвязу ў Косаве. Паводле Сьвіланавіча, Польшча пагадзілася на пазыку для Югаславіі ў памеры 50 мільёнаў даляраў ЗША.
XS
SM
MD
LG