Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:38 ]  Прэзыдэнт Ірану скрытыкаваў выказваньні прэзыдэнта ЗША пра патрымку ягонай краінай тэрарызму


ВЕНА. Прэзыдэнт Ірану Мухамэд Хатамі, які сёньня прыехаў у Аўстрыю, скрытыкаваў выказваньні прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, які назваў Іран краінай, што падтрымлівае міжнародны тэрарызам. Прэзыдэнт Аўстрыі Томас Клесьціль у сваю чаргу заявіў, што Аўстрыя і краіны Эўразьвязу не падзяляюць поглядаў ураду ЗША ў дачыненьні Ірану. Сёньня ж у цэнты Вены блізу 400 іранскіх эмігрантаў правялі акцыю пратэсту, у часе якой абвінавацілі ўлады Ірану ў перасьледзе апазыцыі і здушэньні іншадумства.
XS
SM
MD
LG