Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:36 ]  Прэзыдэнт Узбэкістану Іслям Карымаў наведае ЗША з афіцыйным візытам


ТАШКЕНТ. Прэзыдэнт Узбэкістану Іслям Карымаў наведае ЗША з афіцыйным візытам. Паводле прадстаўніка апарату прэзыдэнта Ўзбэкістану, у часе візыту Карымаў сустрэнецца з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Бушам, сябрамі абедзьвюх палатаў Кангрэсу і вядучымі прадпрымальнікамі. Таксама паведамляецца, што ў парадку візыту абмеркаваньне будучых ваенных стасункаў Узбэкістану і ЗША, а таксама праблемаў дэмакратычных пераўтварэньняў і правоў чалавека. У нядаўнай штогадовай справаздачы Дзяржаўнага дэпартаманту сытуацыя з правамі чалавека ва Ўзбэкістане была моцна скрытыкаваная.
XS
SM
MD
LG