Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:08 ]  Віцэ-прэм’ер Іраку заявіў, што пагрозы ЗША могуць ускладніць іхныя адносіны з арабскім сьветам


БАГДАД. Віцэ-прэм’ер Іраку Тарык Азіз заявіў, што пагрозы ЗША нанесьці ядзерныя ўдары па ірацкіх аб’ектах могуць сур’ёзна ўскладніць дачыненьні Злучаных Штатаў з арабскім сьветам. Азіз заклікаў лідараў арабскіх краінаў, куды накіроўваецца віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні, процістаяць спробам Злучаных Штатаў вызначаць іхны лёс. Чэйні знаходзіцца ў паездцы па Краінах Блізкага Ўсходу, дзе ён наведае Кувэйт, Эгіпет, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Савудаўскую Арабію, Бахрэйн, Катар, Турэччыну, Аман, Ярданію і Ізраіль. Лідары ЗША неаднойчы патрабавалі ад Багдаду дапусьціць у краіну ваенных інспэктараў ААН і, у адваротным выпадку, пагражалі бамбаваньнем ірацкіх аб’ектаў.
XS
SM
MD
LG