Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:40 ]  Прэзыдэнт ЗША папярэдзіў, што тэрарыстычныя групы спадзяюцца атрымаць доступ да зброі масавага зьнішчэньня


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сёньня папярэдзіў, што тэрарыстычныя групы спадзяюцца атрымаць доступ да зброі масавага зьнішчэньня, якую распрацоўваюць некаторыя краіны. У часе ўрачыстасьці ў Белым Доме, прысьвечанай паўгодзьдзю падзеяў 11 верасьня, Буш не назваў канкрэтна гэтыя краіны, аднак раней ён залічыў да іх Ірак, Іран і Паўночную Карэю, якія, на ягоную думку, складаюць гэтак званую «вось зла». Паводле Буша, Злучаныя Штаты ня могуць сабе дазволіць нічога не рабіць, пакуль такія краіны працягваюць ствараць зброю масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG