Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:11 ]  Ізраільскае войска працягвае наступ супраць палестынцаў


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскае войска працягвае наступ супраць палестынцаў. Прынамсі пяцёра палестынцаў загінулі і яшчэ шасьцёра былі параненыя ў часе сёньняшняй апэрацыі ізраільскага войска ў Паласе Газа і на Заходнім Беразе Ярдану. Сёньня ж каля 50 танкаў і браніраваных транспартных сродкаў увайшлі ў кіраванае палестынцамі места Калькілія, што на Заходнім Беразе Ярдану, і разбурылі паліцэйскі пост. Паведамляецца таксама пра два іншыя ўзброеныя ўварваньні на палестынскія тэрыторыі. Учора ізраільскія гэлікоптары зазбурылі штаб палестынскага лідара Ясіра Арафата ў Паласе Газа. Наступ ідзе ў той час, калі ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон заяўляе пра намеры зьняць абмежаваньні на перасоўваньне палестынскага лідара, якія мелі месца апошнія тры месяцы. Сёньня ж пра выхад з ізраільскага ўраду заявілі сябры праварадыкальнага аб’яднаньня “Нацыянальны блёк” і “Наш дом – Ізраіль”. Яны абвінавачваюць Шарона ў занадта мякккіх адносінах да палестынцаў.
XS
SM
MD
LG