Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:09 ]  кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай прыбывае ў Маскву


МАСКВА. Сёньня кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай прылятае ў Маскву з рабочым візытам. У часе сустрэчы з расейскім кіраўніцтвам Карзай абмяркуе праблему аднаўленьня Афганістану, хаду антытэрарыстычнай апэрацыі і захады ў справе барацьбы з кантрабандай наркотыкаў. Напярэдадні візыту афганскага лідара расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў заявіў, што “Расея зацікаўленая, каб Афганістан стаў нэўтральнай, стабільнай і сяброўскай краінай”. Візыт Карзая працягнецца да 13 сакавіка.
XS
SM
MD
LG