Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:07 ]  Прэзыдэнцкія выбары ў Зымбабвэ працягнуцца заўтра


ХАРАРЭ. Вярхоўны суд Зымбавэ задаволіў патрабаваньне апазыцыі адносна працягу галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах яшчэ на адзін дзень. Сёньня ў Зымбабвэ ў другі дзень выбараў, як і ўчора ля выбарчых участкаў назіраліся чэргі. Кандыдат ад апазыцыі Тсвангіраі заявіў, што улады сьвядома скарацілі колькасьць участкаў, паколькі большасьць насельніцтва буйных гарадоў не падтрымліваюць цяперашняга прэзыдэнта Мугабэ. Мугабэ, які кіруе краінай 22 гады, выступае супраць працягу галасаваньня.
XS
SM
MD
LG