Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:45 ]  Вайскоўцы ЗША пакідаюць раён баёў у Афганістане


КАБУЛ. Звыш за 300 амэрыканскіх жаўнэраў, якія ўдзельнічаюць у апэрацыі супраць талібаў і баявікоў Аль-Кайда на ўсходзе Афганістану, выведзеныя сёньня з раёну баёў. Усяго амэрыканскі вайсковы кантынгент у Афганістане налічвае 1000 вайскоўцаў. У ходзе апэрацыі “Анаконда”, якая працягваецца ўжо тыдзень, зьнішчаныя прынамсі 500 талібаў і баявікоў Аль-Кайды, -паведаміла амэрыканскае ваеннае кіраўніцтва. Тым часам, Пакістан прымае дадатковыя захады бясьпекі, каб блякаваць пранікненьне талібаў і тэрарыстаў на пакістанскую тэрыторыю.
XS
SM
MD
LG