Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:58 ]  Мэры Робінсан наведае Пакістан


ІСЬЛЯМАБАД. Найвышэйшы камісар ААН у пытаньнях правоў чалавека Мэры Робінсан распачынае сёньня трохдзённы візыт у Пакістан, падчас якога яна плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам гэтай краіны Пэрвэзам Мушарафам. Гэты візыт будзе адбывацца на фоне крытыкі з Вашынгтону ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў Пакістане. У нядаўняй справаздачы аб стане правоў чалавека ў сьвеце Пакістан быў названы сярод краінаў, дзе зафіксаваныя шматлікія парушэньні, улучна з пазасудовымі забойствамі палітычных апанэнтаў рэжыму.
XS
SM
MD
LG