Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:53 ]  Драшкавіч патрабуе новых выбараў у Югаславіі


БЯЛГРАД. Тысячы прыхільнікаў лідэра сэрбскай апазыцыі Вука Драшкавіча сабраліся ўчора на вуліцах гораду Крагуевац, патрабуючы правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Выступіўшы перад маніфэстантамі, Драшкавіч назваў цяперашні югаслаўскі кааліцыйны ўрад Воіслава Каштуніцы «недэмакратычным і антынародным». Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў з Сэрбскага Руху Аднаўленьня правесьці маніфэстацыі па ўсёй краіне з патрабаваньнем правядзеньня датэрміновых выбараў.
XS
SM
MD
LG