Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:49 ]  Карзаі заклікае стварыць камісію для расьсьледаваньня парушэньняў правоў чалавека ў Афганістане


КАБУЛ. Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзаі і прадстаўнікі ААН заклікалі сёньня стварыць камісію для расьсьледаваньня забойстваў сярод цывільнага жыхарства і парушэньняў правоў чалавека ў Афганістане. Найвышэйшы камісар ААН ў пытаньнях правоў чалавека Мэры Робінсан заявіла, што да вінаватых ва ўчыненьні зьверстваў у Афганістане ня будзе стасавацца амністыя. Тым часам, паводле непацьверджаных паведамленьняў з Пакістану, амэрыканскія самалёты абстралялі грузавік з цывільнымі жыхарамі, якія накіроўваліся да амэрыканскага камандаваньня, каб прасіць аб вызваленьні аднаго з прыхільнікаў «Аль-Каіды». У выніку абстрэлу загінула 15 чалавек разам з кіроўцам.
XS
SM
MD
LG