Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:46 ]  На саміт Эўразьвязу запрашаюцца краіны-кандыдаткі


МАДРЫД. Прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ-Марыя Аснар, чыя краіна цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, запрасіў кіраўнікоў 13-ці краінаў-кандыдатак на двухдзённую сустрэчу кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу, якая мае адбыцца на наступным тыдні ў Барсэлёне. На парадку дня сустрэчы, якая пройдзе 15-16 сакавіка, будуць пляны Эўразьвязу стаць самым канкурэнтназдольным рэгіёнам сьвету. У сустрэчы возьмуць удзел прэм’ер-міністры, прэзыдэнты, міністры замежных справаў і фінансаў.
XS
SM
MD
LG