Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:46 ]  Апэрацыя кааліцыйных войскаў у Афганістане збліжаецца да завяршэньня


КАБУЛ. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі заявіў, што апэрацыя кааліцыйных войскаў на паўдзённым усходзе краіны збліжаецца да завяршэньня. Паводле дадзеных амэрыканскага камандаваньня, за тыдзень баёў зьнішчана болей за 500 талібаў і баявікоў “Аль-Кайды”. Прадстаўнікі міжнародных сілаў бясьпекі паведамілі сёньня, што ў Кабуле паранены французскі сапёр. Узарваўся мінамётны снарад, які ён спрабаваў абяшкодзіць.
XS
SM
MD
LG