Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:45 ]  Расьследуецца паведамленьне пра сэксуальную эксплюатацыю ў лягерах уцекачоў у Заходняй Афрыцы


НАЙРОБІ. Ведамства ААН у справах уцекачоў распачало расьследаваньне паведамленьняў пра сэксуальную эксплюатацыю дзяцей і жанчынаў у Заходняй Афрыцы супрацоўнікамі міжнародных гуманітарных арганізацыяў. Мінулым тыднем зьявіліся паведамленьні, што супрацоўнікі сарака гуманітарных арганізацыяў, а таксама вайскоўцы міратворчых сілаў патрабавалі сэксуальных паслугаў ад дзяцей у лягерах уцекачоў у Лібэрыі, Гвінеі і Сьера-Леонэ ў абмен на грошы і харчаваньне.
XS
SM
MD
LG