Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:42 ]  Кітай ня мае намеру весьці дыялёг з Далаем Ламам


ПЭКІН. Кітай адрынуў заклік Злучаных Штатаў распачаць дыялёг з духоўным лідэрам Тыбету Далаем Ламам, які жыве ў выгнаньні. У заяве міністэрства замежных справаў КНР падкрэсьліваецца, што Далай Лама імкнецца да рашчляненьня Кітаю. Тыбет дамагаецца незалежнасьці ад Кітаю, абвінавачваючы кітайскія ўлады ў рэпрэсіях і спробах вынішчыць тыбецкую культуру. Гэты аўтаномны раён быў анэксаваны Кітаем у 1951 годзе.
XS
SM
MD
LG