Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:50 ]  Індыя адмаўляецца ад перамоваў з Пакістанам


ДЭЛІ. Міністар унутраных справаў Індыі Лал Крышна Адвані адрынуў сёньня прапанову Пакістану правесьці перамовы ў праблеме Кашміру. Ён заявіў, што ў іх няма патрэбы. Паводле Адвані, Пакістан павінен спачатку прадэманстраваць гатовасьць да змаганьня з тэрарызмам. Дэлі патрабуе ад Ісьлямабаду выдачы 20 чалавек, якіх індыйскія ўлады абвінавачваюць у тэрарызме. Пакістан і Індыя ўжо двойчы ваявалі з-за Кашміру.
XS
SM
MD
LG