Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:27 ]  «Аль-Каіда» перайшла ў глухую абарону


АВІЯБАЗА БАГРАМ (АФГАНІСАТН). Амэрыканскае камандаваньне паведамляе, што ваяўнікі «Аль-Каіды» сёньня перайшлі ў глухую абарону, схаваўшыся ў пячоры ад дрэннага надвор’я. Прадстаўнік камандаваньня маёр Браян Гілфэрты паведаміў, што баі каля гораду Гардэз на ўсходзе Афганістану суцішыліся з прычыны густога дажджу са сьнегам і моцных вятроў. За апошнюю ноч з боку антытэрарыстычнай кааліцыі стратаў не было. Гэтай ноччу адбываліся пошукава-зьнішчальныя місіі ў горным раёне правінцыі Пактыя каля мяжы з Пакістанам.
XS
SM
MD
LG