Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:24 ]  Шарон гатовы да перамоваў з палестынцамі


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон паведаміў, што правядзе перамовы з палестынцамі нават калі канфлікт будзе працягвацца. Гэтую заяву Шарон зрабіў пасьля таго, як учора ў выніку гвалтоўных сутычак загінула больш за 40 чалавек – найбольшая колькасьць за адзін дзень за ўсе 17 месяцаў палестынскага паўстаньня. Раней Шарон у якасьці ўмовы для аднаўленьня перамоваў патрабаваў сем дзён спакою ў рэгіёне. Дараднік палестынскага лідэра Ясіра Арафата Набіл Алі Рудэйна заявіў, што Шаронава прапанова «ня мае значэньня» і запатрабаваў спыніць генацыд і агрэсію супраць палестынскага народу.
XS
SM
MD
LG