Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:23 ]  Усясьветны Банк супрацоўнічае з Кыргызстанам


БІШКЕК. Прэзыдэнт Усясьветнага Банку Джэймс Вулфэнсан плянуе сёньня з аднадзённым візытам наведаць Кыргызстан. Вулфэнсан зьбіраецца сустрэцца ў Бішкеку з прэзыдэнтам краіны Аскарам Акаевым, прэм’ер-міністрам Курманбэкам Бакіевым ды іншымі кыргыскімі кіраўнікамі. У цэнтры ўвагі перамоваў будзе супрацоўніцтва Ўсясьветнага Банку з Кыргызстанам і пляны кыргыскага ўраду ў барацьбе зь беднасьцю. Візыт Вулфэнсана меўся адбыцца летась у кастрычніку, але быў адкладзены з прычыны падзеяў 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG