Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:21 ]  Канфлікт у югаслаўскай урадавай кааліцыі


БЯЛГРАД. Партыя югаслаўскага прэзыдэнта Воіслава Каштуніцы папярэдзіла, што будзе байкатаваць сустрэчы кіраўніцтва ўрадавага альянсу. Дэмакратычная Партыя Сэрбіі ўчора заявіла, што ўрадавай кааліцыі ня варта было прымаць законапраект аб выдачы падазраваных асобаў Гаагскаму трыбуналу без уліку меркаваньня чарнагорскіх партнэраў у кааліцыі. Дэпутаты Чарнагорскай Сацыялістычнай Народнай Партыі летась выступілі супраць закону, на моцы якога Слабадан Мілошавіч меўся быць выдадзены Гаагскаму трыбуналу. Сэрбскі прэм’ер Зоран Джынджыч абыйшоў тады пастанову парлямэнту і выдаў Мілошавіча на падставе адмысловага дэкрэту.
XS
SM
MD
LG