Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:38 ]  Славенія гатовая да ўступленьня ў Эўразьвяз


ЛЮБЛЯНА. Славенія з усіх краінаў Усходняй Эўропы дасягнула найбольшых посьпехаў у забесьпячэньні стабільнасьці і росту нацыянальнай эканомікі. Гэткую заяву зрабіў у Любляне прэзыдэнт Эўрапейскага Банку Рэканструкцыі і Разьвіцьця Жан Лём’ер. Лём’ер зазначыў, што Славенія дасягнула гэтага дзякуючы ўзважанай эканамічнай палітыцы і разумнай мадэлі прыватызацыі. Ён заявіў, што Славенія добра падрыхтаваная да ўступленьня ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG