Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  Перамовы Расеі і НАТО аб стварэньні новага мэханізму супрацоўніцтва адбываюцца няпроста


ВІЛЬНЯ. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў пацьвердзіў, што перамовы Расеі і НАТО аб стварэньні новага мэханізму супрацоўніцтва адбываюцца няпроста. Выступаючы ў Вільні, куды ён прыбыў учора зь візытам, Іваноў падкрэсьліў, што Масква хацела б на партнэрскіх умовах вырашаць з НАТО пытаньні, што тычацца сумеснай бясьпекі. Міністар выказаў спадзяваньне, што дамоўленасьць з Паўночнаатлянтычным альянсам будзе дасягнутая да сустрэчы міністраў замежных справаў НАТО, якая адбудзецца ў траўні ў Рэйк’явіку.
XS
SM
MD
LG