Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:11 ]  Эўразьвяз абскарджвае падвышэньне ЗША тарыфаў на імпартную сталь


ЖЭНЭВА. Эўрапейскі Зьвяз сёньня афіцыйна падаў скаргу ва Ўсясьветную Гандлёвую Арганізацыю на рашэньне Злучаных Штатаў павысіць да 30 адсоткаў тарыфы на імпартную сталь. Згодна з сытэмай вырашэньня спрэчак у Арганізацыі, Эўразьвяз прапанаваў ЗША правесьці кансультацыі ў гэтай праблеме. Паводле агенцтва “Рэйтэр”, аналягічныя дзеяньні зрабілі Аўстралія і Новая Зэляндыя. Экспэрты прагназуюць, што ў выніку падвышэньня з 20 сакавіка тарыфаў на прывезеную ў ЗША сталь эўрапейскія вытворцы страцяць 3 мільярды 800 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG