Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:51 ]  У Ізраілі адбыўся чарговы тэракт


ЕРУСАЛІМ. Ізраільская паліцыя паведаміла, што тэрарыст-самагубца сёньня падарваў сябе ля ўваходу ў будынак у гэбрайскім пасяленьні Арыэль на Заходнім беразе Ярдану. Паводле паліцыі, тэрарыст загінуў, чатыры чалавекі параненыя. Сёньня ж у Ерусаліме ізраільская паліцыя затрымала тэрарыста, які спрабаваў пранесьці бомбу ў кавярню. Тым часам, ізраільскія войскі працягваюць шырокамаштабную апэрацыю на Заходнім беразе Ярдану і ў Паласе Газа з выкарыстаньнем танкаў, авіяцыі і ваенных караблёў. Удары нанесеныя па штаб-кватэры палестынскай паліцыі ў горадзе Газа і базе асабістай гвардыі Ясіра Арафата ў Бітлееме. У часе апэрацыі забітыя прынамсі сем палестынцаў, каля 40 – параненыя.
XS
SM
MD
LG