Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  Улады КНДР скрытыкавалі штогадовы даклад Дзярждэпартамэнту ЗША


ПХЭНЬЯН. Улады Паўночнай Карэі рэзка скрытыкавалі штогадовы даклад Дзярждэпартамэнту ЗША, у якім КНДР уключаная ў шэраг краінаў, дзе найболей парушаюцца правы чалавека. Міністэрства замежных справаў КНДР абвінаваціла Вашынгтон у намеры “падарваць асновы яе сацыялістычнай сыстэмы”. У дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША адзначаецца, што Паўночная Карэя застаецца зачыненай для зьнешняга сьвету краінай. Паводле розных дадзеных, да 200 тысячаў яе грамадзянаў утрымваецца ў працоўных лягерах турэмнага тыпу за палітычныя перакананьні.
XS
SM
MD
LG