Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:29 ]  ААН заклікае не адварочвацца ад Афганістану


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў Кофі Анан заявіў, што Афганістан можа зноў патануць у бязладзе, калі міжнародныя міратворчыя сілы не пашырацца за межы Кабулу. Анан сказаў, што міжнародная супольнасьць сёньня ня можа адвярнуцца ад Афганістану, як яна зрабіла, калі савецкі Саюз вывеў адтуль сваё войска ў 1989 годзе. Цяперашні міратворчы кантынгент складаюць 4 з паловай тысячы вайскоўцаў. Іх мандат заканчваецца сёлета ў чэрвені.
XS
SM
MD
LG