Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:28 ]  Расейскі міністар сустрэнецца з кіраўнікамі Літвы


ВІЛЬНЯ. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў правядзе сёньня ў Вільні перамовы з кіраўнікамі Літвы – прэзыдэнтам Валдасам Адамкусам, прэм’ерам Альгірдасам Бразаўскасам і міністрам замежных справаў Антанасам Валёнісам. У цэнтры ўвагі перамоваў будуць пытаньні гандлю, эканамічных дачыненьняў, двухбаковага супрацоўніцтва, бясьпекі і пашырэньня Эўразьвязу. У прыватнасьці будзе абмяркоўвацца будучыня Калінінградзкай вобласьці. Учора расейскі прэм’ер Міхаіл Касьянаў заклікаў Польшчу і Літву ўвесьці для жыхароў вобласьці спрошчаны візавы рэжым.
XS
SM
MD
LG